Вяскоўцы абаранілі сельсавет у Асіповіцкім районе

20.11.2013

У Асіповіцкім раёне жыхары вёскі Свіслач адстаялі мясцовы сельскі савет. Яго планавалі зліквідаваць у сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі зменамі ў раёне. Вяскоўцы ж выступілі супраць і сабралі 700 подпісаў.

Пра намеры райвыканкаму аб’яднаць некалькі сельсаветаў у адзін, зліквідаваўшы пры гэтым Свіслацкі, вяскоўцы даведаліся з асіповіцкай раённай газеты.



Людзей абурыла, што ў іх ніхто не пацікавіўся, ці патрэбны ім сельсавет. Чыноўнікі і дэпутаты райсавету на сходзе намагаліся пераканаць людзей у мэтазгоднасці ліквідавання сельсавету, аднак іхныя довады на пазіцыю вяскоўцаў не паўплывалі.

Людзі называюць рашэнне райвыканкаму сваёй перамогай:

"Рашэннем задаволеныя. Мы абаранілі сельскі савет, і наша вёска застанецца ягоным цэнтрам. Гэта дужа важна для жыхароў Свіслачы. У нашай жа вёсцы вялікія пэрспэктывы. Пасля сходу, на якім мы пратэставалі супраць скасавання сельсавету, адбыўся яшчэ адзін — у абарону нашага клубу. Яго нібыта таксама хочуць зачыніць, бо, кажуць, няма спецыялістаў для яго. Што да сельсавету, то чыноўнікі пабачылі настрой людзей і вымушаныя былі перагледзець сваі планыУсё застаецца гэтак, як павінна быць", — кажа жыхарка Свіслачы Ніна Сакава.

Неабходнасць ліквідацыі сельсавету ў Сьвіслачы паўстала пасля аб’яднання некалькіх гаспадарак у адну. Філіял акцыянэрнага таварыства "Белшына" — "Белшына-агра" — цяпер займае тэрыторыю, якая сягае далёка за межы аднаго сельсавету і працягвае разрастацца. Цэнтральная сядзіба гаспадаркі — у вёсцы Ліпень. Гэта дванаццаць кіламетраў ад Свіслачы.

Некаторыя дэпутаты райсавету кажуць, што калі б вяскоўцы не паўсталі, Свіслацкі сельсавет скасавалі б.

Бароняць сельсавет ад закрыцьця і жыхары вёскі Вішнёўка — гэта ў Бабруйскім раёне. Там таксама адбыўся сход вяскоўцаў. І там чыноўнікі пераконвалі людзей у мэтазгоднасці ліквідавання сельсавету. Паводле іх, на ліквідацыі трох сельсаветаў у раёне можна сэканоміць 1 мільярд 18 мільёнаў рублёў. Канчатковага рашэння па сельсаветах у Бабруйскім раёне пакуль не прынята. 
Читать полностью: http://news.tut.by/society/375529.html
Обратная связь